25–27 верасня на выставе-кірмашы «Чароўны Млын» майстар керамікі Лана Красікава прадставіць аўтарскі керамічны посуд і рэчы для інтэр’еру.
Вырабы майстра дададуць утульнасці інтэр’еру, стануць цікавай разынкай вашага асяроддзя і цудоўным падарункам сябрам і родным.
Аўтарка пакажа некалькі калекцый посуду, у тым ліку новую серыю блюд з аўтарскім роспісам. Яе посуд дапамагае запаволіцца, заўважыць дробязі і зрабіць атмасферу вакол больш сонечнай і павольнай.
Сярод рэчаў для інтэр’еру будуць люстэркі з керамікі і дрэва, падстаўкі пад гарачае, драўляныя падносы з керамічнымі пліткамі, а таксама насценныя панно з птушкамі, дрэвам жыцця і кветкамі.
Таксама наведвальнікаў будуць чакаць вазы, зробленыя ў розных тэхніках, у тым ліку з выкарыстаннем раку-абпалу, і керамічныя кветкі.
Падарыць прыгажосць сабе ці сваім блізкім лёгка – прыходзьце на «Чароўны Млын»!
Пр. Пераможцаў, 14, г. Мінск.